Раман Кісляк: Больш за 130 затрыманых па так званай «карагоднай справе»



13 верасня 2022-га мінула два гады з таго часу, як ў Берасці адбылася адна з самых вялікіх акцый пратэсту, якая ў СМІ названая як «карагодная справа».

Праваабаронца Раман Кісляк каментуе гэтую падзею і супастаўляе, чаму гэтая акцыя магла не спадабацца уладам.

Шэсці і дэманстрацыі, пікеты, якія адбываліся, канешне, бывала перакрывалі дарогу, але не менавіта на скрыжаваннях. Гэта былі такія святы непадпарадкавання. Прыехаў АМОН і ўсіх разагнаў.

Па словах Рамана Кісляка, улады адмыслова жорстка судзілі ўдзельнікаў дадзенага пратэсту.

Больш 130-ці берасцейцаў былі пакараныя пазбаўленнем свабоды. Многія прайшлі праз СІЗО. Былі затрыманыя, арыштаваныя. Адмыслова рабілася, каб па-максімуму напужаць берсцейцаў. І выбіць самае актыўнае звяна на будучыню. Улады баяцца паўтарэння.

Праваабаронца ўзгадвае, што больш за дзясятак асуджаных па гэтай справе берасцейцаў ўжо выйшлі з-за кратаў і былі вымушаныя пакінуць Радзіму з-за далейшых пераследаў.

Беларускае Радыё Рацыя