У Полацку затрыманы прафсаюзны лідар Віктар Стукаў
У Полацку затрыманы былі кіраўнік суполкі Свабоднага Прафсаюза беларускага на полацкім прадпрыемстве „Шкловалакно” Віктар Стукаў.

Яго адвезлі ў суд Полацкага раёна і там дадаткова прысудзілі яшчэ 15 сутак арышту. Пра гэта паведамляе @viasna96.
Па інфармацыі праваабаронцаў, яго прызналі вінаватым ва „ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве”. Падставай стала фота, размешчанае актывістам у Facebook у 2020 годзе.