Дуэт „Znak Stop” прэзентаваў кліп



Дуэт з Берасця „Znak Stop” прэзентаваў кліп на песню „Малы Крок”. Яго рэжысёрам стаў Аляксандр Патканян.

Відэа здымалі на беразе Віслы ў Варшаве. І падчас працы музыкаў чакала нямала выпрабаванняў. Расказваюць удзельнікі гурта „Znak Stop” Андрэй Лугін і Алёна Палачанская:

– Гэта наш малы кліп, які з’яўляецца нашым музычным крокам.

– Самымі адказнымі былі здымкі кадраў у вадзе таму, што ў нас не было магчымасці рабіць шмат дубляў. Ужо была даволі халодная вада і да таго ж вельмі глеістае дно. Калі я адразу ўваходзіла ў ваду, то паслізнулася і ледзь не акунулася цалкам. Я павінна была трымаць раўнавагу, каб не намачыць сукенку вышэй пояса. У той жа час ногі пагружаліся ў глей усё глыбей і глыбей, у то жа час мне трэба было быць у мастацкім вобразе.

Цяпер гурт плануе зладзіць невялікі бэкстэйдж пра здымкі, а таксама зрабіць акустычную версію кампазіцыі на клавішах.

Беларускае Радыё Рацыя