У Беларусі стала на 10 палітвязняў больш



Праваабаронцы Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек, паведамляе Праваабарончы цэнтр „Вясна”. Гэта Кацярына Еўдакімава, Паліна Палавінка, Уладзіслаў Мальцаў, Дар’я Кароль, Раман Багрый, Іна Панова, Юрый Караткевіч, Алег Кірычэнка, Арцём Крылоў, Дзмірый Таратынаў.

Фота: prsa.pl

Усе яны абвінавачаныя або асуджаныя паводле артыкула “ групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Гэта самы „папулярны” палітычны артыкул, па якім абвяшчаюцца прысуды ў Беларусі.

Зараз у Беларусі прызнаныя палітвязнямі 1337 чалавек. Насамрэч людзей, якія трапілі за краты па палітычных абвінавачаннях, нашмат больш.