Журналіст Яўген Меркіс затрыманы ў межах крымінальнай справы
Праваабаронцам стала вядома, што сёння адбыўся ператрус у бацькі журналіста Яўгена Меркіса — у яго забралі тэлефоны і ноўтбук.

У пастанове на ператрус пазначана ч. 1 ст. 361 Крымінальнага кодэкса — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.
Цяпер санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае да шасці гадоў зняволення.
Нагадаем, Яўгена затрымалі ўчора пасля ператрусу і змясцілі ў гомельскі ізалятар часовага ўтрымання.