Пецярых менчукоў затрымалі за вывешванне сцягоў



Сілавікі затрымалі пецярых менчукоў, якія вывесілі бел-чырвона-белы сцяг і сцяг Украіны на 19-павярховым доме па вуліцы Лесі Украінкі. Па якім артыкуле затрыманыя жыхары сталіцы, пакуль невядома.

Сярод затрыманых мужчыны і жанчыны ва ўзросце ад 35 да 51 года. Згодна з інфармацыяй МУС, яны ўдзельнічалі ў «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналах, стасаваліся паміж сабой у раённых чатах.

Таксама сцвярджаецца, што пратэсную акцыю нібыта арганізавала мінчанка Вікторыя, якая пражывае за мяжой.

„Яна праз мэсэнджары падабрала выканаўцаў, якім давала ўказанні. Ёй жа адпраўляліся фотасправаздачы аб праведзенай працы для далейшага размяшчэння на экстрэмісцкіх рэсурсах”.

t.me/mediazona_by