Яўген Юшкоўскі: У грузінскіх СМІ два меркаванні пра вайну ва Украіне



Ужо больш за 200 дзен адбываецца вайна ва Украіне. Як пра яе пішуць грузінскія СМІ распавядае беларускі медыяэксперт і журналіст Яўген Юшкоўскі:

– Адназначна апазіцыйныя СМІ, апазіцыйныя „Грузінскай мары”, яны пастаянна асвятляюць вайну, яны пастаянна стараюййа трымаць у павестцы сваю аўдыторыю, каб людзі маглі нейкім чынам дапамагаць украинцам, спрабуюць уплываць у тым ліку на ўрад, каб урад таксама хаця б трошкі дапамагала ўцекачам, якія вымушаныя былі з’ехаць у Грузію.

Па словах Яўгена Юшкоўскага зусім іншую пазіцыю займаюць прадзяржаўныя і прарасейскія выданні 

– Дзяржаўныя СМІ, а тут ёсць і проста прарасейскія СМІ, я іх не чытаю, але бачу часам па загалоўкам, што ўсё там вельмі дрэнна з павесткай. Яны прасоўваюць такі мэсадж, што Грузію спрабуюць уцягнуць у вайну. Усе афіцыныя твары Украіны, у тым ліку амаль што не прэзідэнт, просяць Грузію адкрыць другі фронт супраць Расеі і што грузіны ад такого выключна пацерпяць – што не ёсць праўдай.

Апроч грузінскіх СМІ на тэрыторыі краіны зараз працуюе і вялікая колькасць беларускіх журналістаў, якія пасля падзеяў 2020 года і рэпрэсіяў былі вымушаныя пакінуць Радзіму і пераехалі жыць і працаваць у Батумі ды Тбілісі. 

Беларускае Радыё Рацыя

Array