Віктар Малышчыц: Беларусы зрабілі свой унёсак у даследаванне космасу
Платформа „Вольная мова” правяла анлайн-лекцыю фатографа і астранома Віктара Малышчыца пра гісторыю і сучаснасць астранамічных даследаванняў.

Асобную частку выступоўца прысвяціў беларускаму ўнёску ў даследаванне космасу.
– Можна ўзгадаць Марціна Пачобута-Адляніцкага, які заснаваў і моцна ўзвысіў тэхнічныя магутнасці абсерваторыі ў Вільні. Узгадаць таго ж Вітольда Цэраскага, які ўпершыню змог груба ацаніць тэмпературу сонца. Упершыню адкрыў і апісаў серабрыстыя аблокі. Барыс Кіт, які моцна спрычыніўся да касмічнай праграмы „Апалон”, дзе адказваў за распрацоўку паліва.
Па словах Віктара Малышчыца, у Беларусі адсутнічае ўстанова, якая займаецца праблемамі вывучэння космаса. Беларуская пілатуемая касманаўтыка – ёсць выключна вынікам удзелу касманаўтаў-беларусаў у расейскіх касмічных праектах.
Беларускае Радыё Рацыя