Выстава «Лінія Пілсудскага». Што там можна ўбачыць?



16 верасня ў Гістарычным Інстытуце Універсітэту ва Уроцлаве адбылася адкрыццё выставы «Лінія Пілсудскага» . Вядомы гісторык Ігар Мельнікаў сабраў у адным месцы ўсё датычнае гісторыі вайсковых ўмацаванняў 2 Рэчы Паспалітай на мяжы з СССР.

«Лінія Пілсудскага – распавядае гісторык – адмысловыя палявыя ўмацаванні Войска Польскага, пабудаваныя ў раёне Баранавічаў у 30-я гады ХХ стагоддзя на выпадак вайны з Савецкім саюзам. Бальшыня ўмацаванняў – пераробленыя і мадэрнізаваныя нямецкія бункеры часоў Першай Сусветай Вайны, пакінутыя немцамі пасля іх паразы. Таму выстава змяшчае ў сабе і непасрэдную прамову да з’яўлення ўмацаванняў – тэму Першай Сусветнай.”

Ігар Мельнікаў – вядомы гісторык, які займаецца даследаваннем рэгіёну Усходняй Еўропы. Таксама ён аўтар такіх кніг, як «Заходнебеларуская Атлантыда 1921–1941 гг.», «Мяжа ля Заслаўя 1921–1941 гг.», «Верасень 1939-га. Магілы неабʼяўленай вайны».

Выставу можна наведаць па адрасе Ul. Szewska, 49, пакой 221, 2 паверх.

Беларускае Радыё Рацыя