Што паглядзець у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве?



Выставы, кінапаказы, сустрэчы рэпрэсаваных музейшчыкаў – і гэта далёка не поўны спіс мерапрыемстваў, што запланаваны на восеньскі час у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве (ul. Foksal, 11), адзначыла кіраўнік творчай прасторы Наталля Задзяркоўская:

Разумеем, што першапачаткова наша думка збіраць прадметы звязаныя толькі з 2020 годам, яна вельмі вузкая. Будзем рабіць музей, будзем рабіць яго канцэпцыю значна шырэй па храналогіі і ўвогуле па функцыяналу. Вельмі чакаю гэтай сустрэчы, бо бачу для нашай пляцоўкі музейны накірунак асноўным.

Сачыць за афішай Музею Вольнай Беларусі можна ў Інстаграме. Як след, папярэдняй рэгістрацыі для ўдзелу ў мерапрыемствах не патрабуецца.

Беларускае Радыё Рацыя