Сібіракі пра Дзень 17-га верасня: Каб не паўтарылася Украіна, і каб Беларусь стала вольнай
17-га верасня ў Музеі Памяці Сібіры адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды 83-й гадавіны савецкай агрэсіі супраць Польшчы і святкавання Дня Сібіры. Пра значэнне гэтага дня для Беларусі, Польшчы і Ўкраіны паразважалі сібіракі, якія сталі ўрачыстымі гасцямі ўстановы:
– З аднаго боку мы з радасцю адзначаем гэты дзень сібіракоў, які так шмат значыць для нас цяпер, а з іншага боку, у гэты дзень хацелася б нагадаць вам пра такую трагедыю, бо 17 верасня Расія напала на прыгранічча, на Беларусь, на Літву, на жаль, пачалося рэпрэсіі ў адносінах не толькі да палякаў, а да беларусаў, літоўцаў, украінцаў.
Падчас урачыстасцяў у Музеі Памяці Сібіры было падкрэслена, што ў выніку савецкага ўварвання пацярпелі сотні тысяч людзей. Асноўнай формай палітычных рэпрэсій, акрамя арыштаў, былі дэпартацыі беларусаў, палякаў і ўкраінцаў ў Сібір і Казахстан.










