IBU абмяркуе пытанне захавання беларускімі біятланістамі квот Кубка свету



У Міжнародным саюзе біятланістаў (ІБУ) паведамілі, што пытанне захавання беларускімі і расейскімі біятланістамі квот Кубка свету будзе вырашацца на адным з найбліжэйшых пасяджэнняў. 16 верасня на кангрэсе IBU было працягнулі адхіленне беларускіх і расейскіх спартоўцаў ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах. Па выніках папярэдняга сезона мужчынская зборная Беларусі мае права выстаўляць чатырох спартоўцаў на гонку, жаночая – пяць.

Эрлінг Холанд устанавіў рэкорд АПЛ

17 верасня „Манчэстэр Сіці” гуляе ў гасцях супраць „Вулвергемптана” ў матчы 8-га тура АПЛ. У пачатку другога тайма госці вядуць з лікам 2:0. Другі мяч „гараджан” забіў 22-гадовы форвард Эрлінг Холанд. Па дадзеных Squawka, нарвежац стаў першым гульцом у гісторыі АПЛ, які забіў у першых чатырох выязных матчах у лізе. У 6 матчах АПЛ Холанд забіў за „Сіці” 11 галоў і зрабіў 1 асіст.

Беларускія юніёры заваявалі 11 медалёў на чэмпіянаце Еўропы па самба

У сербскім Нові-Садзе працягваецца чэмпіянат Еўропы па самба з удзелам беларускіх атлетаў. У турніры бяруць удзел самбісты з 24 краін кантынента, беларускія спартоўцы выступаюць пад сцягам Міжнароднай федэрацыі самба. Па выніках другога дня спаборніцтваў вызначыліся пераможцы і прызёры ў 14 вагавых катэгорыях у юніёраў і юніёрак на рахунку зборнай Беларусі – 11 узнагарод. Такім чынам, пасля двух дзён чэмпіянату Еўропы ў актыве беларускіх самбістаў ужо 20 узнагарод.

Прэзідэнт Федэрацыі дзюдо Украіны: Калі Расею дапусцяць на ЧС пад нейтральным сцягам, тады мы байкатуем старт

Прэзідэнт Федэрацыі дзюдо Украіны (ФДУ) Міхаіл Кашляк заявіў, што зборная адмовіцца ад удзелу ў чэмпіянаце свету, калі там выступіць каманда Расеі. Турнір пройдзе ў Ташкенце з 6 па 12 кастрычніка. Раней з’явілася інфармацыя, што Міжнародная федэрацыя дзюдо (IJF) разглядае магчымасць нядопуску расейскіх і беларускіх спартоўцаў.

Юлія Гатоўка выбыла ў чвэрцьфінале турніру ў Партугаліі

Беларуска Юля Гатоўка (233-і нумар рэйтынгу ВТА) выбыла ў чвэрцьфінал турніру ў партугальскім горадзе Калдаш-да-Раінья. Яна саступіла прадстаўніцы Даніі Вользе Хелмі (475 ВТА) — 2:6, 6:2, 6:7 (5:7).

Беларускае Радыё Рацыя