Дзяржава не спыняе рэпрэсіўнага наступу на сферу культуры і яе дзеячаў
Да 10 гадоў зняволення асуджаны літаратуразнаўца, аўтар прозы і вершаў, выдавец і палітычны аналітык Аляксандр Фядута.

Распачата крымінальная справа ў дачыненні да Паўла Мажэйкі, журналіста і кіраўніка культурніцкіх праектаў.
На адміністрацыйныя арышты асуджаны дызайнер Анатоль Лазар і Андрэй Бусел, музыка Ігар Банцэр, экскурсаводка Аксана Манцэвіч.
Працягнуліся суды і арышты за беларускую і ўкраінскую нацыянальную сімволіку, а таксама працягнулася знішчэнне месцаў памяці.