Уладзімір Калеснік: шлях праз эпоху
У Берасцейскай абласной бібліятэцы адкрылася вялікая выстава “Уладзімір Калеснік: шлях праз эпоху”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння пісьменніка і педагога Уладзіміра Калесніка. Адкрыла выставу паэтка і педагог Святлана Варонік.
Падчас адкрыцця выставы перад прысутнымі выступілі празаік Уладзімір Ягоўдзік і паэт Мікола Пракаповіч, а таксама кандыдат філалагічных навук, дацэнт Марыя Новік.

Выступоўцы шчырымі словамі прыгадвалі Уладзіміра Калесніка, успаміналі той час, калі прафесар Калеснік жыў у Берасці і працаваў у Берасцейскім інстытуце.
Пасля імпрэзы пісьменнікі Уладзімір Ягоўдзік і Мікола Пракаповіч наведалі магілу Уладзіміра Калесніка і яго жонкі Зосі. Яны ўсклалі кветкі на іх магілы і ўшанавалі памяць пра іх хвілінай маўчання.
Беларускае Радыё Рацыя



