Ціханоўская: 17 верасня не здарылася амністыі – Лукашэнка чарговы раз схлусіў
«Да гэтага Лукашэнка абвяшчаў, што не будзе ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны, але сам стаў саўдзельнікам Пуціна. Пасля казаў, што расейскае войска не будзе адступаць — і гэта таксама аказалася няпраўдай. Ён таксама прыдумаў „свята“ 17 верасня — але і гэта хлусня: гэтая дата ніколі ў гісторыі не была для народа Беларусі днём адзінства» , — напісала Святлана Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале.

Пакуль рэжым штодня затрымлівае нязгодных, упэўненая Ціханоўская, «любыя абяцанні і „амністыі“ — толькі вызваленне турмаў для новых зняволеных».
Магчымая амністыя ў дачыненні да 8 тыс. чалавек, у тым ліку ўдзельнікаў масавых пратэстаў, абмяркоўвалася 6 верасня на нарадзе ў Лукашэнкі. Яе анансавалі напярэдадні абвешчанага ўладамі летась „Дня народнага адзінства” 17-га верасня ( гэты дзень прымеркаваны да гадавіны паходу чырвонай арміі на тэрыторыю Заходняй Беларусі ў 1939 годзе, які завяршыўся яе далучэннем да БССР і СССР), аднак амністыя на гэты момант не праведзеная.
Беларускае Радыё Рацыя
Array