У ААН падлічылі колькасць бежанцаў з Украіны
Колькасць бежанцаў, якія выехалі з Украіны з пачатку вайны, набліжаецца да 12 мільёнаў 700 тысяч чалавек. Гэта вынікае са звестак агенцтва ААН па справах бежанцаў.

Большасць уцекачоў адправілася ў Польшчу, а ўжо адсюль некаторыя з іх з’ехалі ў іншыя краіны.
Паводле інфармацыі Памежнага камітэта Беларусі, у нашу краіну з пачатку вайны прыбылі амаль 53 тысяч грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую мяжу — 15 876, транзітам праз Польшчу — 30 235. Гэта звесткі на 16 верасня.
Па дадзеных ААН, з 28 лютага ва Украіну вярнулася з-за мяжы амаль 5 мільёнаў 756 тысяч чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя
Array