У Менску судзяць галоўнага рэдактара парталу „Аўтабізнэс” Юлію Мудрэўскую
19-га верасня пачнуць судзіць Галоўнага рэдактара парталу „Аўтабізнэс” Юлію Мудрэўскую.

Паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Працэс пройдзе ў судзе Фрунзенскага раёна Менска. Справу будзе разглядаць Алена Бушава. Журналістку абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе. За кратамі яна знаходзіцца больш за тры месяцы. 16 чэрвеня сілавікі затрымалі таксама выпускаючага рэдактара сайта Вадзіма Зянкевіча і рэдактара рэкламных праектаў Юрыя Гладчука.
23 верасня — таксама пачатак суду над рэдактарам „Ежедневніка” Сяргеем Сацуком.