Жазэп Барэль: Не трэба „жывіць ілюзій” – вайна ва Украіне можа працягвацца яшчэ доўга
Умовы завяршэння канфлікту і заключэння міру паміж Украінай і Расеяй „будуць вызначаць украінцы і толькі яны”, – заявіў Вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу па знешніх сувязях і палітыцы бяспекі.

Паводле слоў Жазэпа Барэля, не трэба „жывіць ілюзій” – вайна ва Украіне можа працягвацца яшчэ доўга, а „Пуцін добраахвотна не здасца”. Таму Украіне і надалей патрэбна будзе дапамога”. Пры гэтым ён дадаў, што паспяховае контрнаступленне ВСУ ў Харкаўскай вобласці – не абавязкова прадвеснік хуткага ваеннага краху Расеі.
„Мы павінны ўзмацніць нашу падтрымку Украіны, задавальняючы яе значныя ваенныя і эканамічныя патрэбы. Калі Украіна яшчэ не выйграла вайну, Расея, верагодна, яе прайграе”, – сказаў еўразвязаўскі дыпламат.
Array