Анатоль Лябедзька: Маўчанне Захаду – гэта выклік для Лукашэнкі



Як паведамляе БелТА, у Палату прадстаўнікоў Беларусі ўжо паступіў праект закона пра грамадзянства, у хуткім часе чакаецца і законапраект аб амністыі.

Палітык Анатоль Лябедзька лічыць, што ўлады будуць прыслухоўвацца да рэакцыі краін Захаду, і таму важна сачыць за сустрэчамі кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея, які будзе знаходзіцца на сесіі Генасамблеі ААН з 21 верасня:

– Маўчанне Захаду – гэта такі новы выклік для Лукашэнкі да канца незразумелы, таму ён таксама робіць паўзу. Падаецца, што многае зараз будзе вырашацца ў Нью-Ёрку. Давайце будзем сачыць за Макеем, за распарадкам яго сустрэч. Мой прагноз, калі там з’явіцца міністр замежных спраў Фінляндыі альбо Аўстрыі, то гэта як раз і будзе сведчаннем таго, што працэс пайшоў.

Нагадаем, у жніўні Следчы камітэт Беларусі заявіў, што за два апошнія гады ў краіне было ўзбуджана больш за 11 тысяч крымінальных спраў па нібыта экстрэмісцкіх артыкулах. Палітвязнямі прызнаны больш за 1300 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя

Array