Музыка Ігар Банцэр выйшаў на волю
Гарадзенскі панк-музыка Ігар Банцэр выйшаў на волю пасля 45 сутак арышту. Пра гэта „Медыязоне” распавялі яго блізкія.

Па словах блізкіх, Банцэр знаходзіцца „ў цяжкім маральным і фізічным стане”.
Ігара Банцэра затрымалі 4 жніўня, выламаўшы дзверы ў ягонай кватэры. Сілавікі знялі з ім „пакаянае відэа”. На музыку склалі тры адміністрацыйныя пратаколы за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП). У суме ён атрымаў 45 сутак арышту.
У сакавіку 2021 года Банцэра прыгаварылі да 1,5 гадоў «хіміі» па справе аб хуліганстве за танец без штаноў перад міліцэйскай машынай. Ён вызваліўся ў снежні 2021 года.