Поўны спіс прэміі Гедройця-2022
Абвешчаны поўны спіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройця за кнігі, выдадзеныя ў 2021 (ці ў асобных выпадках 2020) годзе. Сёлета ён складаецца з 21 кнігі; з 14 выдавецтваў найбольшая колькасць намінантаў – 5 – належыць “Кнігазбору”.

- Сяргей Абламейка. Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2021
- Анатоль Бутэвіч. Распасажаны дом. Мінск, “Мастацкая літаратура”, 2020
- Вольга Гапеева. Самота, што жыла ў пакоі насупраць. Мінск, “Галіяфы”, 2021
- Валеры Гапееў. Жэнька, каралева мышак. Мінск, “Кнігазбор”, 2021
- Алесь Грушэцкі. Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства. Мінск, Четыре четверти, 2021
- Васіль Грынь. Не адчайваемся. Мінск, Кнігазбор, 2021
- Таццяна Дамаронак. Маша і яе чароўны лес. Мінск, “Беларусь”, 2021
- Зміцер Дзядзенка. Ордэн Прамяністых. Мінск, “Янушкевіч”, 2020
- Васіль Жуковіч. Прадчуванні. Мінск, “Ковчег”, 2021
- Сяргей Календа. Дэкалог. Вільня, “Логвінаў”, 2021
- Таццяна Карытка. Чаму ўсё так? Мінск, “Кнігазбор”, 2020
- Павел Каспяровіч. Чорная рэчка. Мінск, “Кнігазбор”, 2021
- Максім Клімковіч. Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі. Мінск, “Галіяфы”, 2021
- Маргарыта Латышкевіч, Уласны крыж. Мінск, “Мастацкая літаратура”, 2021
- Уладзімір Ліпскі, Каранацыя душы. Мінск, “Адукацыя і выхаванне”, 2021
- Уладзімір Някляеў. Гэй Бэн Гіном. Беласток, Фонд Kamunikat.org, 2021
- Сяргей Пляскач. ДМБ-91: зычу вярнуцца да дому. Мінск, “Галіяфы”, 2021
- Ганна Севярынец. Мая школа. Мінск, “Лімарыус”, 2021
- Аляксандр Хацкевіч. Замак на ўзгорку. Мінск, “Галіяфы”, 2021
- Вольга Шчукіна. Чарадзейны крышталь, альбо Нечаканы госць. Мінск, Кнігазбор, 2021
- Лаўрэн Юрага. Замак з люстраной залай. Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2021
Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы. Лаўрэатамі ў папярэднія гады былі Павел Касцюкевіч “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”; Уладзімір Някляеў “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”; Ігар Бабкоў “Хвілінка”; Віктар Казько “Час збіраць косці”; Макс Шчур “Завяршыць гештальт”; Зміцер Бартосік “Быў у пана верабейка гаварушчы”; Уладзімір Арлоў “Танцы над горадам”; Ілля Сін “Libido”; Сяргей Дубавец “Тантамарэскі”; Ева Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?”.