Мазырскага праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна зноў асудзілі да арышту



Мазырскага праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна зноў асудзілі да арышту. На гэты раз на 15 сутак.

Суддзя суда Мазырскага раёна Буглак сёння разглядала адразу тры адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненні да Уладзіміра. Пратаколы былі складзены паводле арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за спасылкі на публікацыі „Белсата”, „Радыё Свабода” і „Краіны для жыцця”, пакінутыя ім ў сацыяльных сетках у 2021 годзе.

Агулам супраць Уладзіміра склалі чатыры пратаколы. Па першым пратаколе – за рэпосты ў сацсетках з рэгіянальнага праваабарончага сайта «Палеская Вясна»  Целяпуна затрымалі 3 верасня і затым асудзілі на 10 сутак арышту. 16 верасня, праз трое сутак пасля вызвалення, праваабаронцу ізноў затрымалі. Яго выклікалі ў РАУС для „падпісання выпраўленых адміністрацыйных пратаколаў”, і на волю так і не адпусцілі.