Гарадзенскага журналіста Паўла Мажэйку прызналі палітвязнем
Паўла Мажэйку ўзялі пад варту за рэалізацыю свабоды выказвання мяркаванняў, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Кіраўніка гарадзенскага «Цэнтру гарадскога жыцця», журналіста Паўла Мажэйку затрымалі 31 жніўня. Праз нейкі час яго перавялі ў СІЗА. Перавод у СІЗА азначае, што яму прад’яўлена абвінавачанне і выбрана мера стрымання — зьмяшчэнне ў следчы ізалятар.
Сёння праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Паўла Мажэйку палітзняволеным. Адзначаецца, што яго ўзялі пад варту за рэалізацыю свабоды выказвання мяркаванняў.
Цяпер у Беларусі палітвязнямі прызнаныя 1334 чалавекі.