Канферэнцыя «Польшча-NATO» у Варшаве: гатовасць да працяглай вайны і заклік да дэмакратый усяго рэгіну
У Варшаве з нагоды 25-годдзя пачатку перамоваў аб уступленні Польшчы ў NATO прайшла канферэнцыя «Бяспека ўсходняга флангу NATO — роля Польшчы».

Агульную стратэгію развіцця рэгіёну абазначыў экс-прэзідэнт Польшчы Аляксандр Кваснеўскі:
-Канфлікт расейска-украінскі ў разуменні таго, што адбылося, таго роўню нянавісці, які зараз існуе з абодвух бакоў, будзе працягвацца і працягвацца. Сёння найважнейшае, гэта каб мы падтрымалі Украіну як краіну, якая мае шанцы вярнуць свае тэрыторыі і мае шанцы атрымаць поспех, што яшчэ шэсць месяцаў таму здавался неверагодным.

Уплыў вайны ва Украіне на дэмакратыі Заходняй Еўропы і ЗША падкрэсліў старшыня Грамадзянскай платформы, экс прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск:
-Гераічны супраціў, вялікі бой за фундаментальныя каштоўнасці. Польскі досвед, які падобны да сённяшняга ўкраінскага, паказвае вельмі выразна, што нішто не адбываецца задарма. Гэта патрабуе самаадданасці і рашучасці. Гэтая вайна адбываецца не толькі на гэтым гарачым фронце ва Украіне, гэтая вайна ідзе ў кожнай еўрапейскай краіне і ў Злучаных Штатах.
Падчас дыскусіі былі таксама прааналізаваныя накірункі і маштабы мадэрнізацыі Узброеных Сіл, якая праводзіцца цяперашнімі ўладамі Польшчы. Важным накірункам застаецца далейшая перадача ўзбраення для Украіны з польскага боку.











Беларускае Радыё Рацыя
Array