У Сынковічах заўважылі людзей з літарамі V і Z на рукавах
У нядзелю, 18 верасня, падчас святкавання 615-годдзя славутай царквы Святога Архангела Міхаіла ў Сынковічах Зэльвенскага раёна, “прыцягвалі” увагу людзі ў незвычайнай вайсковай форме. Яны неяк стаялі паасобна і адразу было бачна, што гэта не беларусы.

Усе мужчыны былі апрануты ў форму, характэрную для рускіх казакоў. А на рукавах у кожнага з іх мільгалі прышытыя літары V і Z. І гэта адразу выклікала незадавальненне сярод праваслаўных вернікаў-беларусаў, якія прыехалі на свята. Многія падыходзілі да маскалёў і пыталіся, што яны ў Сынковічах робяць і чаго сюды прыехалі, маўляў, ехайце ў сваю Расею.

Праўда, доўга гэтыя асобы ў Сынковічах не затрымаліся. Яны хутка пакінулі свята, селі ў аўтобус з гомельскімі нумарамі і паехалі.

Беларускае Радыё Рацыя