Дзірку Шубелю ўлады Беларусі адмовілі ў візе



Кіраўніку прадстаўніцтва Еўразвязу Дзірку Шубелю ўлады Беларусі адмовілі ў візе. Гэта азначае, што ён не можа вярнуцца ў Беларусь і хутчэй за ўсё страціць статус амбасадара ЕЗ у Беларусі, бо без візы гэта немагчыма.

„Белсат” атрымаў каментар ад галоўнага прэсавага сакратара Еўракамісіі Петэра Стана:
«Для нас вельмі важна, каб у нас былі людзі, акрэдытаваныя на месцах, і нашыя амбасадары маглі працаваць без абмежаванняў, штучных абмежаваньняў. А цяпер канкрэтна: пасля незаконнага і недапушчальнага затрымання і пераследу нашай часовай паверанай у дэлегацыі ў Менску ўлады Беларусі пастанавілі пайсьці яшчэ далей, не працягнуўшы акрэдытацыі нашаму амбасадару Дзірку Шубелю, кіраўніку дэлегацыі ЕЗ у Менску, нягледзячы на ягоную гатоўнасць працягваць свой мандат у якасці кіраўніка дэлегацыі ЕЗ у Менску. Відавочна, што гэта недружалюбны крок, які яшчэ больш абмяжуе вузкія дыпламатычныя кантакты і двухбаковыя адносіны паміж Еўразвязам і Беларуссю».

Array