Ігар Раманенка: Праз Беларусь на фоне вайны Кітай спрабуе стаць лідарам у ШАС і АДКБ
Новыя непарушныя сувязі Беларусі і Кітая, якія паўсталі праз сумесную дэкларацыю 22-га пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў – членаў ШАС у Самаркандзе, трапілі пад увагу ВСУ.

Сітуацыю каментуе генерал-лейтэнант, былы намеснік начальніка Генштаба ВСУ Ігар Раманенка:
– У Беларусі скончыліся адны вучэнні, пачынаюцца іншыя. Але больш важным з’яўляецца пэўнага роду пагадненне паміж Беларуссю і Кітаем. Кітай усё больш і больш адасабляе дзяржавы, на якія Расея пэўным спосабам уплывала. Ён гэта рабіў у большай ступені эканамічна, зараз жа – ваенна-палітычна. У прыватнасці, заява аб тым, што Кітай будзе відавочна падтрымліваць Казахстан.
Цікава, што ў сумеснай дэкларацыі Беларусь і Кітай заклікалі ААН нарэшце адыграць ключавую ролю ў забеспячэнні міру. Таксама на паперы бакі выступілі супраць «звяржэння законных улад іншых дзяржаў».
Фота аўтара
Беларускае Радыё Рацыя
Array