Дыскусія пра лёс савецкіх помнікаў: У Новай Беларусі неабходны баланс гістарычнай памяці
Якую палітыку ў дачыненні да савецкай гісторыі мусяць абраць у вольнай Беларусі ці пайсці па вопыце дэсаветызацыі Балтыкі, Польшчы і Украіны праз знос помнікаў?

Праблему абмеркавалі ўдзельнікі анлайн-дыскусіі ў межах праекта «Дамова». Разам з іншымі выказаліся музыка Уладзіслаў Наважылаў і грамадскі актывіст Глеб Сандрас:
– Безумоўна, усё будзе вырашаць грамадства, усё будзе вырашацца дэмакратычным шляхам. Калі грамадства вырашыць, што вось гэта трэба пакінуць, а гэта не, то буду цалкам згодны. Мы ўжо гэтага наеліся, ведаем што гэта такое.
– Я ўжо зразумеў, што ўсіх ленінаў мы не знясем адразу, нас чакаюць вельмі цяжкія часы: будуць і сваркі, і кансэнсусы, і гэтак далей. Але мне здаецца, што ў нас старая сістэма адмерла. І Ленінаў будзе менш, і больш будзе ўсялякіх арт-інсталяцый. Мусіць быць трансфармацыйны падыход у нашай сітуацыі, таму што сітуацыя ў Беларусі даволі няпростая, ёсць шмат розных думак. Самае важнае, гэта нам усведамляць, што частка гісторыі, якая ў нас была – яна наша.
– Для мяне любы працэс – гэта нагода для працы. Камюніці вырашае знішчыць – гэта нагода для працы. Камюніці не ведае, што рабіць – гэта нагода для працы. Грамадства хоча паставіць нешта іншае? Гэта таксама нагода для працы.
Удзельнікі сустрэчы пагадзіліся з тым, што лёс савецкіх помнікаў на месцах у Новай Беларусі мусіць вырашаць мясцовая супольнасць і легітымна выбраныя органы мясцовага самакіравання.
Фота суполкі «Дамова»:
Беларускае Радыё Рацыя



