Ціханоўская сустрэлася са старшынёй Еўракамісіі (абноўлена)



Святлана Ціханоўская ў Нью-Ёрку правяла сустрэчу са старшынёй Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляйен. Пра гэта паведаміў прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага камітэта Валер Кавалеўскі.

Фота: twitter.com/kavaleuski

«Цёплая і плённая сустрэча са старшынёй фон дэр Ляйен для разгляду нашага растучага двухбаковага парадку дня і вырашэння важных пытанняў. Беларусы прыкладаюць усе намаганні, каб вырашыць унутраны крызіс і абараніць незалежнасць ад варожай Расіі. Далейшы ўдзел ЕЗ у рашэнні абедзвюх задач мае вырашальнае значэнне», – напісаў Кавалеўскі ў сваім твіце.

* * *

На палях Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку Святлана Ціханоўская правяла працоўную сустрэчу з Прэзідэнткай Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Маргарэтай Седэрфельд.

Фота: tsikhanouskaya.org

На сустрэчы Ціханоўская распавяла пра апошнія падзеі ў Беларусі і надала адмысловую ўвагу палітвязням і працягу парушэнняў правоў чалавека. У сваю чаргу, Седэрфельд паведаміла, што нядаўна прызначыла спецыяльнага прадстаўніка па пытаннях палітвязняў – Кангрэсмена Стыва Коена (ЗША).

Святлана Ціханоўская найбліжэйшым часам усталюе з ім кантакт, каб пытанні палітвязняў у Беларусі не пакідалі міжнародны парадак дня і каб палітвязні не сталі прадметам гандлю.

* * *

Прадстаўнікі беларускай апазіцыі і рэжыму Лукашэнкі могуць перасячыся на сесіі Генасамблеі ААН. Святлана Ціханоўская на палях сесіі Генасамблеі ААН сустрэлася з генеральным сакратаром Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў (ААД) Люісам Альмаграм.

Фота: tsikhanouskaya.org

Падчас сустрэчы абмяркоўвалі палітычны крызіс у Беларусі і барацьбу беларусаў супраць дыктатуры. Апрача таго Ціханоўская мела кантакты з прэзідэнтамі Польшчы і Літвы Анджэем Дудам і Гітанасам Наўседам.

Фота: KPRP

Дэлегацыя ад уладаў прыбыла на 77-ю сесію ў Нью-Ёрк з «канкрэтнымі прапановамі», піша БелТA. Гэтую дэлегацыю ўзначальвае Уладзімір Макей.

Array