“Улады ціснуць на апошніх актыўныў дзеячоў”



“Улады ціснуць на апошніх актыўныў дзеячоў. Сярод іх – арыштаваны Яўген Меркіс”. – Так пракаментаваў затрыманне журналіста і ўрбаніста гомельскі актывіст Валеры Сляпухін. Яўгена Меркіса затрымалі тыдзень таму, 14 верасня. Ён так і не выйшаў на волю.

Яўген Меркіс

На думку Валерыя Сляпухіна, Яўген Меркіс – з тых, хто дбае пра Беларусь і Гомель:

-Калі даведаўся пра Яўгена, ён адразу зацікавіў мяне тым, што, па-першае, быў беларускамоўным, па-другое, ведаў гістарычныя моманты пра Гомель, пра абрады, пра нацыянальныя традыцыі. І ён адзін з тых лідараў, якія фарміравалі “Талаку” як арганізацыю. Ён даваў цікавыя рэпартажы, у якіх аддаваў перавагу культурніцкім мерапрыемствам і ўрбаністыцы.

У дзень затрымання на кватэры ў Яўгена Меркіса, ягонай сяброўкі і ягонага бацькі прайшлі вобшукі. На дадзены момант вядома, што яго абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці. Журналісту пагражае да 6 гадоў зняволення. 

Беларускае Радыё Рацыя