“J:Морс” і “Volski” зладзяць сумесны гастрольны тур па ЗША
Гурты “J:Морс” і “Volski” накіруюцца ў сумесны гастрольны тур па ЗША. Выступы пачнуцца 27 кастрычніка і адбудуцца ў 5 гарадах: Нью-Ёрку, Філадэльфіі, Чыкага, Сан-Францыска, Лос-Анджалесе.
Дарэчы, да нядаўняга часу бэнд “J:МОРС” амаль 2 гады не меў магчымасці зладзіць паўнавартаснага электрычнага канцэрту. Цяпер жа калектыў рэлакаваўся ў Польшчу і выправіў сітуацыю. Прычым не толькі ў Варшаве.

Расказвае лідар “J:МОРС” Уладзімір Пугач:
-Мы ў Беларусі не мелі магчымасці зусім для выступаў. І калі хлопцы прыехалі, мы далі два вялікія канцэрты – адзін у Варшаве, другі – у Вільні. А пасля мы прымалі ўдзел у фестывалі ў Беластоку праз пару тыдняў. І злавіў сябе на адчуванні, што амаль не расплакаўся ў той момант, і хлопцы тое ж самае казалі, што вельмі-вельмі сумуем па драйву, па вялікіх пляцоўках, па буйных імпрэзах. Ад гэтага атрымліваеш асалоду і ўпэўненасць нават у заўтрашнім дні.
Дарэчы, вядучым амерынкаскіх канцэртаў будзе Зміцер Лукашук. Акрамя ўсяго, падчас падзей ён прэзентуе ўласную кнігу „Нацыянальная ідэя”.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя