Выйшаў на волю журналіст Алег Груздзіловіч



21 верасня 63-гадовы Алег Груздзіловіч, якога асудзілі на 1,5 года зняволеньня, выйшаў на волю з магілёўскай калоніі № 15, паведамляе Радыё Свабода. Ён пакінуў Беларусь.

Груздзіловіч прабыў за кратамі амаль 9 месяцаў.

У калоніях застаюцца журналісты Радыё Свабода Андрэй Кузнечык і Ігар Лосік.

«У Алега скралі час, пакуль ён быў несправядліва зняволены, які ён і ягоная сям’я ніколі не вернуць, і я вельмі шчаслівы, што цяпер ён уз’яднаецца са сваёй жонкай і іншымі блізкімі, — сказаў прэзідэнт Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (RFE/RL) Джэймі Флай. — Я ўдзячны прадстаўнікам міжнароднай і праваабарончай супольнасці за няспынную падтрымку ў справе Алега, але нашая праца не скончаная. Ігар Лосік і Андрэй Кузнечык таксама павінны быць неадкладна вызваленыя».

3 сакавіка 2022 года Груздзіловіча асудзілі на паўтара года пазбаўлення волі нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў і ўдзел у іх.