Макей у ААН папрасіў зняць санкцыі з беларускіх угнаенняў



Лукашэнкаўскі міністр замежных справаў Уладзімір Макей заклікаў зняць санкцыі з беларускіх угнаенняў.

Пра гэта піша БелТА са спасылкай на прэс-службу МЗС.

„Заклікаем да зняцця санкцый з беларускіх угнаенняў”, – сказаў Макей. Таксама ён у ААН пагражаў 120 краінам, што яны могуць сутыкнуцца з гібрыднай вайной.

„Цяпер Беларусь сутыкнулася з гібрыднай вайной Захаду, наступнай можа быць любая краіна”, – казаў ён.