Беларусы сталі баяцца хадзіць на суды?
На Берасцейшчыне ёсць магчымасць для валанцёраў у большасці выпадкаў патрапіць на суды па крымінальных палітычна матываваных справах.

Але справа ў іншым – актыўная частка грамадства баіцца прыходзіць на судовыя пасяджэнні, паколькі думае, што гэта можа нашкодзіць ім ці іх сям’і, пра гэта распавяла праваабаронца спадарыня Ганна, якая ў мэтах бяспекі не называе сваё прозвішча:
– Выглядае так, што ўсё больш-менш даступна ўсё, акрамя выпадкаў, калі суд закрыты, судовае пасяджэнне. Так гаворыць заканадаўства, што тычыцца дзяржаўнай тайны, то такія суды закрытыя. Але ёсць адчуванне, што зараз людзі ў Беларусі запужаныя і баяцца хадзіць на суды, каб нічога не здарылася.
У сярэднім у Берасцейскай вобласці на тыдзень адбываецца па два-тры палітычна матываваных суда па разгляду крымінальнай справы.
Беларускае Радыё Рацыя