Алег Жданаў: Спробы Расеі ўцягнуць Беларусь у вайну актывізаваліся



21-га верасня ў Расеі абвесцілі частковую мабілізацыю. Ужо ўвечары аб’яднаны пераходны кабінет апублікаваў заяву з патрабаваннем вываду расейскіх войскаў з акупаванай імі Беларусі.

Разам з гэтым эксперты ўжо адзначаюць падвышаную рызыку нападу з боку Беларусі. Кажа ваенны эксперт Алег Жданаў:

Тыя нешматлікія войскі Расейскай Федэрацыі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, яны зараз актыўна перакідваюцца на поўдзень Беларусі, то бок на мяжу з Украінай. У Маскве праходзіць нарада па бяспецы, на якой прысутнічае Лукашэнка. Якія там пытанні абгаворваюцца мы можам толькі здагадвацца. Хутчэй за ўсё можа абгаворвацца пытанне ўдзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны. Гэта пытанне, якое хоча вырашыць Пуцін аддаўшы загад наступаць.

Таксама аб’яднаны пераходны кабінет лічыць неабходным выхад Беларусі з ваенна-палітычных і эканамічных саюзаў з Расеяй, што наўпрост дае падставы ўцягнуць краіну ў вайну. Вядома, што Лукашэнка аддаў загад падрыхтавацца да мабілізацыі прадпрыемстваў.

Беларускае Радыё Рацыя

Array