Аляксандр Лукашэнка заклікаў «зачысціць» прыватныя ўстановы адукацыі ў Беларусі
На думку педагога і эксперта па школьнай адукацыі Вольгі Павук, афіцыйны Менск баіцца прыватных школ, бо працэс навучання ў іх праходзіць без моцнай ідэалагічнай апрацоўкі.

У адрозненне ад дзяржаўных устаноў адукацыі.
– Дзяржава ўвогуле не ставіць на сённяшні дзень такую мэту, як падрыхтоўка адукаванай моладзі, што патрэбныя спецыялісты, якія добра разумеюць сучасныя сістэмы. Яны ставяць сваёй мэтай толькі выхоўваць патрыётаў. Пра гэта напісана і ў кодэксе аб адукацыі.
У Беларусі налічваецца 35 прыватных устаноў сярэдняй адукацыі. Для іх Аляксандр Лукашэнка загадаў увезці абавязковае дадатковае ліцэнзаванне.
Беларускае Радыё Рацыя