«Хапун» у Гарадзенскай вобласці — затрымана не менш за 5 чалавек



«Хапун» у Гарадзенскай вобласці — затрымана не менш за 5 чалавек. Паводле  інфармацыі @Grodno_grab, затрыманні адбыліся ў некалькіх гарадах вобласці.

Былі затрыманыя жыхаркі Ваўкавыска Людміла Шрубок,  Наталля Краўчак і Лілія Юруць. Паводле папярэдняй інфармацыі, Людмілу і Наталлю затрымалі пасля вяртання з Польшчы, Лілію — у сваёй кватэры. Праваабаронцам вядома, што Шрубок і Юруць затрымлівалі на антываеннай акцыі пратэсту 27 лютага.

У Лідзе была затрыманая настаўніца гімназіі і мясцовы жахар Руслан Васільеў. Жанчыну затрымалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», мужчыну — за «заклікі супраціўляцца супрацоўнікам міліцыі ў 2020 годзе і за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Вядома, што Васільеву прызначылі 10 сутак арышту.

Паводле “Вясна”