Віцебскія ўлады ліквідавалі грамадскую арганізацыю «Самакіраванне і грамадства»
Віцебскія ўлады ліквідавалі грамадскую арганізацыю «Самакіраванне і грамадства». Па ініцыятыве Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і па рашэнні Віцебскага абласнога суда пачаўся працэс ліквідацыі грамадскага аб’яднання «Самакіраванне і грамадства».
Арганізацыя праіснавала больш за 11 гадоў і рэальна дапамагала мясцовым уладам, асабліва рэгіянальным Саветам дэпутатаў, развіваць мясцовае ўпраўленне і самакіраванне ўсімі даступнымі законнымі спосабамі. Нязменным кіраўніком арганізацыі быў палітык і грамадскі дзеяч Хрыстафор Жаляпаў.
Беларускае Радыё Рацыя