«Краіна мабілізаваная і так»



Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч пракаментаваў чуткі аб магчымасці мабілізацыі ў Беларусі ў сувязі з аб’яўленнем частковай мабілізацыі ў Расеі, перадае БЕЛТА.


„Мабілізацыя – гэта не пра нас, народ Беларусі і краіна мабілізаваны і так. І гатовы, вядома, не дай бог, даць адпор тымі сіламі і сродкамі, якія для гэтага прызначаны”, – сказаў Аляксандр Вальфовіч, адказваючы на пытанні журналістаў пасля сустрэчы з сакратаром Савета бяспекі Расеі Мікалаем Патрушавым.

Ён таксама заявіў, што народнае апалчэнне ў Беларусі, якое цяпер ствараецца, «прызначана для абароны сваёй краіны, Беларусь не ўяўляе нікому пагрозы».

Нагадаем, Уладзімір Пуцін аб’явіў частковую мабілізацыю ў Расеі раніцай 21 верасня. Міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу заявіў, што ўсяго плануецца прызваць 300 тысяч чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя

Array