Рэферэндумы, якія праходзяць пад рулямі аўтаматаў



На тэрыторыі Херсонскай, Запарожскай, Луганскай і Данецкай абласцей Украіны стартавалі так званыя рэферэндумы па далучэнню іх да Расеі.

Як паведаміў рэдактар запарожскага гарадскога выдання Канстанцін Аляксееў, галасаванне на акупіраваных тэрыторыях праходзіць на даму ў прысутнасці ўзброенных расейскіх вайскоўцаў.

Пачалося ў іх усё з васьмі раніцы. Яны прыходзяць дамоў з узброенымі расейскімі салдатамі. Грукаюць, вызваньваюць, пытаюцца ў суседзяў, ці дома, людзі не адчыняюць.

Так званыя рэферэндумы працягнуцца на акупаваных украінскіх тэрыторыях да 27 верасня. Як паведамляюць украінскія СМІ, яшчэ у 2014 годзе нават у Данецкай і Луганскай абласцях большасць насельніцтва было супраць далучэння да Расіі.

Беларускае Радыё Рацыя

Array