Аляксандр Шрамко: На фоне рэпрэсій і вайны ў Беларусі нараджаецца нецаркоўнае хрысцянства



Напружанае становішча беларускіх цэркваў пасля 2020 года абмеркавалі ўдзельнікі анлайн-сустрэчы Экспертна-аналітычнага клуба „Царква: паміж Богам і кесарам”.

Аляксандр Шрамко. Фота: Марта Клінава

Агульную тэндэнцыю па Беларусі адзначыў праваслаўны святар, прадстаўнік працоўнай групы Каардынацыйнай рады „Хрысціянскае бачанне” Аляксандр Шрамко:

– Ужо можам нават не казаць пра міжканфесійныя сувязі, гэта проста хрысціянскія сувязі хрысціян з хрысціянамі. У 2020 годзе поўнасцю дыскрэдытавала сябе праваслаўная іерархія, большага чакалі каталікі ад Папы Рымскага.

Па словах удзельнікаў сустрэчы, становішча праваслаўных, каталікоў і пратэстантаў у сённяшняй Беларусі нічым не адрозніваецца і знаходзіцца пад татальным кантролем. Кожнае публічнае выказванне канфесій адсочваеццца прадстаўнікамі ўлады і КДБ, якія прымяняюць меры ў адказ.

Беларускае Радыё Рацыя