У Расеі могуць увесці ваеннае становішча
У Расеі могуць увесці ваеннае становішча ў перыяд з 27 па 30 верасня. Пра гэта паведамляюць набліжаныя да Крамля каналы са спасылкай на свае крыніцы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, ваеннае становішча будзе ўведзена ў прыгранічных абласцях.
Выезд за мяжу для мужчын, якія падлягаюць мабілізацыі, абмяжуюць.
Маладыя людзі прызыўнога ўзросту масава з’язджаюць з Расеі з-за абвешчанай уладамі частковай мабілізацыі. Некаторых супрацоўнікі пецярбургскага і маскоўскіх аэрапортаў адпраўляюць на допыты, дзе ўдакладняюць, ці ёсць зваротны квіток, і пытаюцца дадзеныя ваеннага білета.
Тысячы людзей стаяць у чэргах на межах з краінамі, якія яшчэ ўпускаюць расейцаў. Усе яны не жадаюць ісці на вайну і забіваць украінцаў.
Паводле Польскага Радыё
Array