Макей назваў вайну вайной



Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв’ю France 24 заявіў, што Беларусь зацікаўлена ў міры і стабільнасці ва Украіне, паколькі Украіна была вельмі прывабным эканамічным партнёрам і назваў вайну вайной.

„Нават зараз, калі ў лютым гэтага года пачалася «адмысловая ваенная аперацыя…”, – пачаў ён.

„Мы называем гэта вайной…” – перабіў яго журналіст.

Макей разгубіўся, а пасля працягнуў:

„Магчыма, мы можам, мы можам, мы можам казаць, што зараз гэта сапраўдная вайна. Я маю на ўвазе, афіцыйна Расеяй гэта называецца „спецыяльная ваенная аперацыя”, – сказаў ён.

З аргументамі журналіста аб тым, што людзей забіваюць, міністр пагадзіўся.

Так, так, ок, няма праблем, мы можам казаць аб вайне, таму што гэтая вайна ідзе з 2014 года, калі гінулі людзі ў Данбасе, Данецку і ​​Луганску„, – сказаў ён.

Макей таксама падкрэсліў неабходнасць „сесці за дыпламатычны стол і знайсці рашэнне” і запэўніў, што Беларусь супраць выкарыстання ядзернай зброі.

«Мы зацікаўлены ў спыненні канфлікту як мага хутчэй. Мы не збіраемся наносіць удар», – запэўніў ён.

Reform.by

Array