Гашэнне блока марак адбылося ў Лідзе
Урачыстае гашэнне новага блока паштовых марак “1030-годдзе Праваслаўя на беларускіх землях” адбылося ў Лідзе.

У аснове маркі лягла афіцыйная эмблема 1030-годдзя Праваслаўя на беларускіх землях. На канверце намаляваны храмы, размешчаныя ў гістарычнай калысцы беларускага Праваслаўя. Упершыню ў трыццацігадовай гісторыі беларускай філатэліі адзін праект утрымлівае пятнаццаць адмысловых памятных штэмпеляў, а гэта значыць, што ў беларускіх гарадах 15 епархій таксама адбыліся ўрачыстыя гашэнні такога паштовага блока на адмысловым канверце.
Тыраж паштовага блока – 20 000 асобнікаў. Яны разыйдуцца па ўсім свеце, і людзі ў розных краінах дазнаюцца пра часцінку гісторыі Беларусі.




Беларускае Радыё Рацыя