Улады Расеі збіраюцца закрыць межы для мужчын мабілізацыйнага ўзросту



Улады Расеі збіраюцца закрыць межы для мужчын мабілізацыйнага ўзросту.

Пра гэта выданню «Медуза» паведаміла крыніца, блізкая да адміністрацыі прэзідэнта Расеі. Паводле яго слоў, найбольш верагодная дата ўвядзення забароны – 28 верасня. Другая крыніца, таксама блізкая да Адміністрацыі прэзідэнта, паведаміла, што гэта адбудзецца „пасля рэферэндумаў”, якія праводзяць на акупаваных тэрыторыях Украіны. Яны завершацца ўвечары 27 верасня.

Суразмоўца „Медузы” адзначыў, што будзе падабенства „выязных віз”: для выезду з Расеі мужчынам давядзецца атрымліваць дазвол ад ваенкамата.

Салдаты і сяржанты знаходзяцца ў запасе ў Расеі да 50 гадоў, а генералы – да 70.

Array