Зяленскі звярнуўся “да расейцаў па-расейску” і заклікаў ухіляцца ад мабілізацыі
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў мабілізаваных расейцаў здавацца ва ўкраінскі палон.

Ён звярнуўся да іх на расейскай мове неўзабаве пасля таго, як прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ, што прадугледжвае крымінальную адказнасць за здачу ў палон.
“Не ўзяць позвы лепш, чым загінуць на чужой зямлі вайсковым злачынцам. Уцячы ад злачыннай мабілізацыі лепш, чым быць скалечаным і потым яшчэ адказваць перад судом за ўдзел у агрэсіўнай вайне. Здацца ва ўкраінскі палон лепш, чым загінуць пад ударамі нашай зброі”, — сказаў Зяленскі ў сваім вечаровым звароце.
Зяленскі ў тым жа відэароліку звярнуўся таксама і да жыхароў часова акупаваных тэрыторый Украіны. Ён заклікаў іх унікаць позваў, хавацца ад мабілізацыі і спрабаваць выехаць на вольную тэрыторыю Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя
Array