Страляніна ў школе ў расейскім Іжэўску
У расейскім Іжэўску — страляніна ў школе. Забітыя 13 чалавек, сямёра з іх – дзеці.

Невядомы мужчына ў чорным уварваўся ў клас і пачаў страляць падчас урока. Нападнік застрэліўся.
На кадрах, апублікаваных расейскім СК, бачна, што на грудзях стралка — выява свастыкі.
У рэгіёне абвешчана трохдзённая жалоба.
Раней паведамлялася пра тое, як у ваенкамаце мужчына адкрыў стральбу і параніў ваенкама.