Дызайнер Анатоль Лазар адбыў адміністрацыйны арышт і выйшаў на волю



Нагадаем, яго затрымалі напачатку верасня ў Менску. Вядома, што дома ў яго адбыўся ператрус: забралі кампутар і тэлефон. Пазней дызайнера асудзілі па адміністрацыйнай справе за «хуліганскія дзеянні».

Раней Анатоля ўжо затрымлівалі — у студзені 2021 года яго забіралі ў ДФР, нібыта каб праверыць, ці заплаціў ён падаткі.

Анатоль Лазар, вядомы як Wiecier Mechaniczny, – сузаснавальнік Tuzinfm.by, распрацоўваў дызайн для мноства беларускіх праектаў – ад футболак да кніг і сайтаў.

Як паведамляе @by_culture, настрой у мужчыны бадзёры.