Гарадскія ўлады прыпынілі набажэствы ў Чырвоным касцёле



Набажэнствы ў Чырвоным касцёле ў Менску часова прыпыненая. Такое рашэнне прынятае на пазачарговым пасяджэнні камісіі па надзвычайных сітуацыях пры адміністрацыі Маскоўскага раёна. Мінулай ноччу ў храме адбыўся пажар, а чацвёртай гадзіне спрацавала пажарная сігналізацыя. Агонь пашкодзіў маёмасць на плошчы ў 20 кв. м., пацярпелых не было.

Як паведаміла кіраўніца адміністрацыі Маскоўскага раёна Таццяна Калядка, прынятае рашэнне часова забараніць эксплуатацыю будынка. Паводле ейных слоў, у касцёле неабходна аднавіць працу сістэм пажаратушэння, а таксама электрычнага абсталявання і праводкі. Таксама трэба абследаваць канструкцыі будынка.

Фота: МН