У Познані прэзентуюць антываенную „Кааліцыю”
28 верасня ў Познані ў прасторы DOMIE (św Marcin 53A) адбудзецца адкрыццё мастацкай выствы „Кааліцыя”. У ёй возмуць удзел Кацярына Лысавенка, Аляксей Лунёў, Мартына Мілер, Ул Пазняк, Влада Ралко, Сяргей Шабохін, Катажына Войтчак, Рафал Жарскі.

На выставе 𝐊𝐨𝐚𝐥𝐢𝐜𝐣𝐚 будуць прадстаўлены творы мастакоў з Беларусі, Польшчы і Украіны, якія крытычна разважаюць над ідэалогіямі аўтарытарных і імперскіх рэжымаў і ваеннай агрэсіі, асабліва ў кантэксце сітуацыі ва Украіне і Беларусі.
Асаблівае месца на выставе займае праект 𝘢𝘯𝘵𝘪𝘸𝘢𝘳𝘤𝘰𝘢𝘭𝘪𝘵𝘪𝘰𝘯.𝘢𝘳𝘵 — міжнародная пляцоўка, на якой прадстаўлены антываенныя творы мастакоў з усяго свету. У межах праекту 𝘢𝘯𝘵𝘪𝘸𝘢𝘳𝘤𝘰𝘢𝘭𝘪𝘵𝘪𝘰𝘯.𝘢𝘳𝘵 будуць прадстаўлены фільмы беларускіх, польскіх і ўкраінскіх аўтараў.
Гэта другая выстава Беларускай даследчай платформы KALEKTAR (дзейнічае ў Познані) у супрацоўніцтве з прасторай DOMIE. Першая выстава — «ODKSZTAŁCENIE / ДЭФАРМАЦЫЯ / UNLEARNING» — адбылася восенню 2021 года.
Адкрыццё выставы: серада, 28/09 18:00.